Бел
Дырэктар установы Аляксей Цішкавец асабіста пазнаёміў гасцей з унікальным месцам, аналагаў якому няма на ўсёй планеце.
Дэлегацыя наведала музей у адселенай вёсцы Бабчын, навуковую частку, конеферму пародзістых коней і пункт пахавання адходаў дэзактывацыі ПЗОД II «Бабчын-3». Эксперты таксама пабывалі на пажарна-хімічнай станцыі і ўбачылі экслюзіўную усюдыходную тэхніку.
Удзел у насычанай паездцы прынялі начальнік Галоўнага ўпраўлення па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС аблвыканкама Дзмітрый Руткоўскі, начальнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугаўская, прадстаўнікі АТ «Цеплавыдзяляючых элементаў».