Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Сёння Палескі запаведнік прымаў экспертаў па распрацоўцы мер па сацыяльна-эканамічным развіцці раёнаў размяшчэння аб'ектаў рэкультывацыі і вываду з эксплуатацыі ядзерна і радыяцыйна небяспечных аб'ектаў

23.07.2025

Дырэктар установы Аляксей Цішкавец асабіста пазнаёміў гасцей з унікальным месцам, аналагаў якому няма на ўсёй планеце. 

Дэлегацыя наведала музей у адселенай вёсцы Бабчын, навуковую частку, конеферму пародзістых коней і пункт пахавання адходаў дэзактывацыі ПЗОД II «Бабчын-3». Эксперты таксама пабывалі на пажарна-хімічнай станцыі і ўбачылі экслюзіўную усюдыходную тэхніку.

Удзел у насычанай паездцы прынялі начальнік Галоўнага ўпраўлення па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС аблвыканкама Дзмітрый Руткоўскі, начальнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугаўская, прадстаўнікі АТ «Цеплавыдзяляючых элементаў».

© ХОЙНIЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.