23 мая у аграгарадку Стралічава святкуюць Дзень вёскі! Мясцовыя жыхары і госці сабраліся на адкрытай пляцоўцы каля Цэнтра вольнага часу, каб адпачыць душой.
На Дні вёскі ў Стралічава гучныя апладысменты - таленавітым і працавітым ураджэнцам. Асобны падарунак уручыла настаўніку Стралічаўскай школы Аляксандру Савіцкаму старшыня Хойніцкага райсовету дэпутатаў, лідар раённага аддзялення партыі "Белая Русь" Людміла Рудчанка. Ушанавалі землякоў таксама старшыня Стралічаўскага сельвыканкама Валянціна Бельская і прадстаўнікі мясцовых устаноў адукацыі, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, культуры. Добры настрой стварылі артысты творчых аб'яднанняў раёна і нават маленькія стралічаўцы
Ад імя кіраўніцтва раёна кіруючы справамі райвыканкама Алла Кузьменка прывезла ў якасці гасцінцаў прадукцыю Палескага вытворчага ўчастка ААТ "Мілкавіта" наша палескае золата - сыры элітных гатункаў.