Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
06.02.2025

У Хойніках адкрылі памятны знак у гонар славутага земляка Івана Мележа

Сёння, напярэдадні 104-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка, ураджэнца Хойнікшчыны Івана Мележа, у гарадскім парку адбылася доўгачаканая падзея – імя класіка беларускай літаратуры ўшанавана на алеі «Ганаровыя грамадзяне Хойніцкага раёна».

На адкрыцці памятнага знака прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў, лідар раённага аддзялення партыі «Белая Русь» Людміла Рудчанка, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Кушнер, прадстаўнікі працоўных калектываў і школьнікі.

Летась званне «Ганаровы грамадзянін Хойніцкага раёна» прысвоена паважанаму літаратару пасмяротна.

– Нам варта берагчы памяць пра чалавека, які сваёй творчасцю, любоўю да родных мясцін натхняў пакаленні беларусаў. Імя Івана Мележа носять вуліцы ў гарадах нашай краіны, школы, тэатр і музей. Сёння мы аддаём даніну павагі славутаму земляку, – адзначыла на адкрыцці Людміла Мікалаеўна.

У гонар земляка! На Хойнікшчыне працягваюцца мерапрыемствы, прысвечаныя 104-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа.

У раённым Доме культуры ўсіх жадаючых запрасілі на літаратурна-музычную праграму «Пясняр палескай зямлі».

Перад канцэртам гледачы знаёміліся с выставай малюнкаў у гонар Івана Паўлавіча – вучняў мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў, а таксама выданнямі беларускага класіка.

Музычная праграма ад артыстаў мастацкай самадзейнасці раёна ў гонар 104-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа адбылася ў раённым Доме культуры
«Уся сіла чалавека – у зямлі. І сіла ўся, і радасць! Няма зямлі – няма, лічы, і чалавека!». Так гаварыў аўтар славутай «Палескай хронікі» Іван Мележ.

Сёння ў зале РДК хайнічане дакрануліся да россыпу яго твораў, яскравай біяграфіі, да нашага агульнага багацця – палескай душы. Не абыйшлося без любімай песні пісьменніка «У канцы грэблі шумяць вербы».


Да спіса