Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
10.11.2025

У сярэдняй школе № 2 г.Хойнікі для навучэнцаў 9-11 класаў адбылася дыскусійная пляцоўка «Маладзёжны сход». Мерапрыемства прайшло ў фармаце адкрытага дыялогу

Ключавымі ўдзельнікамі падзеі сталі намеснік старшыні камісіі па пытаннях навукі і адукацыі маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Смольскі і першы сакратар райкама БРСМ Наталля Іўлева.

У ходзе сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі Значэнне Сусветнага Дня навукі і Сусветнага дня моладзі, падкрэсліўшы важнасць гэтых напрамкаў у развіцці грамадства і кожнага маладога чалавека.

Моладзевы лідэр выступіла з прэзентацыяй, у якой распавяла Школьнікам аб самых паспяховых і яркіх рэалізаваных моладзевых праектах. Гэта наглядна паказала, якія магчымасці для самарэалізацыі ёсць у моладзі ў рэгіёне.

Асаблівы акцэнт быў зроблены на старце новага, 15-га, сезона маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі». Рабятам прапанавалі падумаць над сваімі ідэямі і смела заяўляць пра іх, каб унесці свой уклад у развіццё краіны.

Да спіса