У другі дзень працы-візіты ў гарадскія дзіцячыя сады і школы.
Спецыялісты з розных абласцей вывучаюць дакументацыю, стан будынкаў і памяшканняў, узровень арганізацыі працы і многае іншае.
Ярка, свежа і камфортна для малых – першае ўражанне ад наведвання дзіцячага садка № 2. Тут адчуваецца клопат пра сваіх выхаванцаў, ёсць усё неабходнае для іх бяспекі і выгоды.
У другой гарадской школе ёсць і свае козыры: ва ўсіх навучальных кабінетах выкананы рамонт, а як блішчыць спартыўная зала! І не скажаш, што гэтая ўстанова адукацыі дзейнічае з 1937 года.