Названы пераможцы раённага этапу конкурсу «Лепшая маладая сям'я Гомельшчыны 2025 года».
З бляскам прайшлі выпрабаванні сям'і Дзяніса і Вікторыі Слесарэнка, а таксама Яўгена і Яны лявіцкіх.
Пары пастараліся на ўсе сто: прадставілі сябе ў візітнай картцы, расказалі пра гісторыю знаёмства і захапленні, сямейныя традыцыі. Далей паказалі свае таленты на сцэне – рабілі сальта і віртуозна перасоўваліся на хадулях, пранікнёна выканалі кампазіцыі ў гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны (тэматыка аднаго з конкурсаў). На выставе прадэманстравалі журы свой творчы бок.
Першае месца за актыўнай сям'ёй Лявіцкіх!
Яўген - трэнер-выкладчык па цяжкай атлетыцы СДЮШАР Хойніцкага раёна, Яна-рэжысёр народнага тэатра раённага Дома культуры. Іх дачка Эвеліна ходзіць у Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці. Вольны час сям'я праводзіць весела: любяць разам катацца на роварах, удзельнічаюць у турзлётах, гуляюць у валейбол.
«Выйграць конкурс вельмі прыемна і ў той жа час адказна, бо нам выпаў вялікі гонар прадставіць раён у вобласці. Упэўнена, у нас усё атрымаецца, бо мы верым у сябе, любім адзін аднаго. Калі мы разам, нам усё па плячы! Мы з мужам патрыёты Беларусі. Прывіваем любоў да краіны і нашай дачкі. На мой погляд, заклад шчаслівай сям'і ў каханні, дружбе, уменні слухаць і чуць, падтрымліваць адзін аднаго», – адзначыла Яна Лявіцкая.
Усяго адзін бал аддзяліў ад перамогі сям'ю Слесарэнка. Дзяніс працуе настаўнікам фізічнай культуры ў гімназіі г.Хойнікі, Вікторыя – адміністратар пункта выдачы заказаў. Дарэчы, хлопцы-аднакласнікі. У пары ёсць традыцыя-Новы год яны праводзяць у сваякоў у Санкт-Пецярбургу.
Без падарункаў ніхто не сышоў. Сем'і-канкурсанты атрымалі прэзенты ад аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі, а таксама ад РА ГА «БСЖ» і Беларускага Фонду міру.
Да спіса