Сёння мабільная група райвыканкама з маніторынгам пабывала на тэрыторыі Палескага запаведніка: у навуковай частцы, музеі, санітарна-бытавым корпусе, зубрапітомніку і конеферме.
Удзел у маніторынгу прыняў намеснік начальніка міжрайаддзела аблупраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Аляксандр Казубоўскі.
Мэтай рэйду мабільнай групы ў складзе прадстаўнікоў райЦГЭ, упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама, РАНС, энергагазінспекцыі стаў кантроль па забеспячэнні бяспечных умоў працы, своечасовасці правядзення інструктажоў па тэхніцы бяспекі, пажарнай бяспекі, электрабяспецы, санітарных умоў працоўных месцаў, ведаў работнікаў па ахове працы.
Прадстаўнікі мабільнай групы імкнуліся, у першую чаргу аказаць практычную і метадычную дапамогу работнікам, каб тыя аператыўна выяўлялі і ўхілялі парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы. Усе рэкамендацыі адразу давялі да спецыялістаў.
Да спіса