Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
05.11.2025

Яшчэ адзін утульны куток: у Хойніках адкрыўся новы сквер «Энергетыкаў»

У Хойніках адбылася доўгачаканая падзея, якая ўжо паспела стаць галоўнай тэмай для размоў сярод жыхароў.

Сёння, пасля маштабнай рэканструкцыі, адбылося ўрачыстае адкрыццё новага сквера «Энергетыкам Беларусі і Савецкага Саюза, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС». Гэта выдатны падарунак для жыхароў і гасцей Хойніччыны напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

З прывітальным словам да прысутных звярнуліся генеральны дырэктар РУП «Гомельэнерга» Міхаіл Каваленка і старшыня Хойніцкага райвыканкама Дзмітрый Шпігановіч.

- Сімвалічна, што сквер размешчаны на вуліцы 70 гадоў Кастрычніка і мы адкрываем гэты цудоўны аб'ект менавіта напярэдадні чарговай гадавіны гэтай гістарычнай падзеі.

Тут былі заменены кабельныя сеткі, якія палепшылі энергазабеспячэнне горада, і, вядома, з'явілася абноўленае месца прыцягнення хойнічан. За гэта дзякую будаўнікам, работнікам філіяла нашага прадпрыемства і кіраўніцтву райвыканкама, што разам змаглі стварыць годны знакавы аб'ект, – падкрэсліў Міхаіл Аляксандравіч.

У сваю чаргу кіраўнік раёна адзначыў, што ў 80-ю гадавіну Вялікай Перамогі, Год добраўпарадкавання ў Хойніках адкрылі басейн. А сёння, напярэдадні 108-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, у горадзе адкрылі Сквер, прысвечаны подзвігу энергетыкаў СССР. Хойнічане адчуваюць падтрымку дзяржавы, кіраўніцтва вобласці, нашых энергетыкаў.

Пасля сімвалічнага пераразання чырвонай стужкі ўсе прысутныя змаглі па вартасці ацаніць пераўтвораную тэрыторыю.

Што ж уяўляе сабой новы сквер? Гэта добраўпарадкаваная тэрыторыя з акуратнымі пешаходнымі дарожкамі, стыльнымі ліхтарамі, якія ўвечары ствараюць асаблівую атмасферу, і зручнымі лаўкамі для адпачынку. Для дзяцей новае аблічча здабыла сучасная і бяспечная гульнявая зона з яркімі горкамі і арэлямі. Высаджаны дзясяткі маладых дрэў і кустоў, якія ў будучыні будуць дарыць цень і прахалоду. Асаблівая ўвага нададзена дэталяў: прыгожыя клумбы, сажалка-назапашвальнік, малыя архітэктурныя формы, скрыні і вялікія ўваходныя групы, выкананыя з граніту.

Цяпер у хойнічан ёсць яшчэ адна нагода ганарыцца сваім горадам. І няма сумненняў, што сквер «Энергетыкаў» стане любімым месцам для адпачынку і сустрэч на доўгія гады наперад. Прыходзьце і пераканайцеся самі! Сквер чакае сваіх гасцей кожны дзень.

Даведачна: работы выконвала падрадная арганізацыя з Гомеля-ТАА «Відзі». Заказчык аб'екта-філіял «Рэчыцкія электрычныя сеткі»  РУП «Гомельэнерга».

 

Да спіса