Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
17.06.2025

Як адпачыць у беларускім санаторыі і пры гэтым зэканоміць?

Такое пытанне хвалюе многіх. У нашым раёне рашэнне гэтай няпростай задачы можна знайсці ў раённым прадстаўніцтве Гомельскага аблупраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

У дапамогу – вядучы спецыяліст Ірына Зелянкоўская.

- Ірына Мікалаеўна, ці рэальна добра, але нядорага аздаравіцца?

- Вядома! Для гэтага мы і прапануем хойнічанам скарыстацца пуцёўкамі.

- Ці дакладна, што для таго, каб арганізаваць сабе Санаторны Адпачынак на льготных умовах, спатрэбіцца толькі даведка аб стане здароўя?

- Менавіта так. Грамадзяніну дастаткова прынесці гэты дакумент, астатняе збярэм на месцы.

- Хто часцей за ўсё карыстаецца пуцёўкамі?

- У асноўным, ветэраны працы, мамы з дзецьмі.

- Якія напрамкі ў пашане ў жыхароў Хойніччыны?

- З задавальненнем едуць адпачываць і ўмацоўваць здароўе ў Гомельскі «Машынабудаўнік», «Бярэсце», «Лепельскі вайсковец», «Ясельду», «Чонкі», «Алесю», «Бярэзіну». Для аднаго з бацькоў з дзіцем ад 3 да 6 гадоў цікавасцю карыстаюцца «Рассвет», «Туапсэ», «Місхор». Пуцёўкі туды прапаноўвалі ў першым паўгоддзі. А для дзяцей ад шасці гадоў і старэй  «Шыннік», «Сонейка», «Залатыя пяскі».

- А які б санаторый параілі самі?

- Мяне часта пытаюцца пра гэта, хоць у санаторыях я даўно не адпачывала – магу назваць сябе працаголікам, бо нават у адпачынку мяне цягне на працу. Праўда, кіруючыся водгукамі людзей, парэкамендую санаторыі «Рассвет» і «Белая Русь» у Туапсэ.

- Вяртаючыся да тэмы эканоміі, ці праўда, што адпачынак абыдзецца не больш за 200 рублёў?

- Што тычыцца сістэмы частковай аплаты, то ацэначны шкала засталася ранейшай. Для працуючых грамадзян кошт пуцёўкі разлічваецца шляхам суадносін сярэднямесячнага даходу да сярэднямесячнай заработнай платы па рэспубліцы за папярэдні месяц. Асноўная маса пенсіянераў у залежнасці ад перыяду будуць, як і да 2024 года, аплачваць 15-20% ад кошту пуцёўкі.

- Колькі дзён складае Санаторны адпачынак?

- Звярну ўвагу, што тэрміны лячэння ў беларускіх санаторыях аптымізаваныя. З мінулага года дзеці, якія пражываюць на забруджаных тэрыторыях, атрымліваюць пуцёўкі тэрмінам на 21 дзень (раней – 24 дні), бацькі з дзецьмі могуць адпачываць у санаторыях 18 дзён (раней – 21 дзень), пуцёўка для дарослых складае 15 дзён (раней – 18 дзён).

- Для адпачынку з дзіцем прапануем пуцёўкі раз на год. Дарэчы, многія матулі такой магчымасцю паспяхова карыстаюцца. Па-першае, для розных катэгорый грамадзян з мэтай захавання сацыяльнай справядлівасці ўстаноўлена перыядычнасць атрымання льготных пуцёвак. Зараз непрацуючыя ветэраны працы і інваліды ІІІ групы могуць прэтэндаваць на атрыманне пуцёўкі ў санаторый на льготных умовах адзін раз у тры гады. Для працуючага дарослага насельніцтва такі тэрмін-не часцей, чым адзін раз у чатыры гады. Інваліды і І ІІ груп, як і раней, маюць права на бясплатных умовах аздаравіцца і падлячыць сваё здароўе не больш за адзін раз у два гады.


Да спіса