Дзіўна, але нават сёння гэтая аксіёма зразумелая не ўсім бацькам.
Гэтую тэму сёння абмеркавалі на чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх пад кіраўніцтвам старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Сяргея Кушнера.
- Мы не стамляемся нагадваць нядбайным мамам і татам, што ствараць камфорт для сваіх дзяцей – не просьба, а абавязак. Калі ж дарослыя сістэматычна гэтага не выконваюць, дзяржава возьме на сябе гэтыя функцыі, - непахісны Сяргей Мікалаевіч. - Безумоўна, кожнаму дзіцяці лепш расці ў біялагічнай сям'і, але калі бацькі не спраўляюцца, да іх будуць прыняты пэўныя меры.
І гэта не пагрозы, а выразны парадак. Бо бяспека дзяцей – краевугольны камень развіцця нашага грамадства.