Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім

РГА «Белая Русь»

Статут РГА «Белая Русь»

Гомельская вобл., 247618, г. Хойнікі, вул. Савецкая, 91,
Старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»
Мяцельская Аксана Вітальеўна

Мэтамі дзейнасці РГА «Белая Русь» з'яўляюцца:

  • Пабудова незалежнай, моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, у якім кожны грамадзянін адчувае сябе свабоднай, самадастатковай, незалежнай асобай, чые здольнасці рэалізуюцца ў поўным аб'ёме.
  •  Аб'яднанне грамадзян Рэспублікі Беларусь на аснове прыярытэтнасці нацыянальных інтарэсаў, патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцей беларускага народа, культурных традыцый, агульнага разумення яго гістарычнага лёсу і імкнення да захавання суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы.

РГА «Белая Русь» ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове наступных прынцыпаў:

  • законнасць;
  • добраахвотнасць;
  • дэмакратызм;
  • самастойнасьць;
  • галоснасьць;
  • самакіраванне;
  • выбарнасці кіруючых і кантрольных органаў РГА «Белая Русь» знізу даверху;
  •  павагі правоў большасці і меншасці, асабістай годнасці і меркавання кожнага члена РГА «Белая Русь»;
  • калегіяльнасці прыняцця рашэнняў выбарнымі органамі РГА " Белая Русь»;
  • свабоды дыскусій, крытыкі;
  • строгай внутриорганизационной дысцыпліны;
  • абавязковасці выканання рашэнняў вышэйстаячых органаў РГА «Белая Русь» для ніжэйстаячых органаў і членаў РГА «Белая Русь»;
  • перыядычнай справаздачнасці выбарных органаў РГА «Белая Русь» перад сваімі членамі.

Працуе грамадская прыёмная!

Важнейшыя напрамкі яе дзейнасці-вывучэнне грамадскай думкі, работа са зваротамі грамадзян, іх кансультаванне па сацыяльна-прававых пытаннях, а таксама інфармацыйна-тлумачальная работа па актуальных праблемах сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, вобласці, рэспублікі.

Па адрасе: г. Хойнікі, вул. Савецкая, 91, кожны першы і трэці чацвер месяца праводзіцца прыём грамадзян па асабістых пытаннях.

У склад Хойніцкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» уваходзіць 445 членаў з 19 пярвічных арганізацый раёна:

  • Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта;
  • упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта;
  • сектара культуры Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта;
  • Палескага вытворчага ўчастка ААТ «Мілкавіта»;
  • раённага вузла паштовай сувязі;
  • Дзяржаўнай прыродаахоўнай навукова-даследчай установы «Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік»
  • установы аховы здароўя «Хойніцкая цэнтральная раённая бальніца»;
  • установы «Хойніцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання»;
  • ДЛГУ «Хойніцкі лясгас»;
  • ДЭУ - 45 РУП «Гомельаўтадар»;
  • ДУА «Сярэдняя школа№1 г. Хойнікі»;
  • ДУА «Сярэдняя школа№2 г. Хойнікі»;
  • ДУА «Сярэдняя школа№3 г. Хойнікі»;
  • ДУА «Гімназія г. Хойнікі»;
  • ДУА «Паселіцкая сярэдняя школа»;
  • ДУА «Стралічаўская сярэдняя школа імя В. М. Марчанкі»;
  • ДУА «Віцьеўская сярэдняя школа»;
  • ДУА «Казялужская сярэдняя школа»;
  • ДУА «Судкоўская сярэдняя школа»;
  • ДУА «Казялужскі дзіцячы сад»
  • ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Хойнікі».