У цэлым тэму добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі разабралі на прыкладзе Рагачоўскага і Светлагорскага раёнаў. Маніторынг на Рагачоўшчыне паказаў нядрэнны санітарны стан населеных пунктаў і прылеглых да арганізацый пляцоўках. Сярод выяўленых негатыўных фактаў – несвоечасовы пакос пустазельнай расліннасці, наяўнасць несанкцыянаваных звалак адходаў, нездавальняючае ўтрыманне шэрагу могілак. У Светлагорскім раёне сітуацыя ў прынцыпе падобная, недахопы тыя ж. Губернатар запатрабаваў у сціснутыя тэрміны навесці парадак, у першую чаргу на могілках – забяспечыць своечасовы вываз смецця, абсталяваць кантэйнерамі. На выкананне задачы адведзена 20 дзён.
Кампетэнтным службам у шэрагу раёнаў даручана ўзмацніць працу па тампанажу не-выкарыстоўванных артэзіянскіх свідравін. Асабліва варта паскорыцца ў Добрушскім, Буда-Кашалёўскім, Жыткавіцкім. Затампанаваць аб'екты павінны да канца года.
Дэталёва разабралі тэму водазабеспячэння жыхароў вобласці. У рэгіёне працуе 376 аб'ектаў водападрыхтоўкі, з іх 327 станцый абезжалезвання. Пры гэтым на 24 станцыях вада не дацягвае да патрэбных нарматываў. Сітуацыя ўзятая на кантроль. Асобныя станцыі дааснашчаюцца абсталяваннем, у тым ліку сістэмамі тэлеметрыі.
Іван Крупко запатрабаваў аптымізаваць працу гэтых важных аб'ектаў, абслугоўваючага іх персаналу. На ўстаноўку станцый затрачаны немалыя сродкі. Заканамерна і лагічна патрабаваць ад іх поўнай аддачы – зусім чыстай, якая адпавядае ўсім нарматывам пітной вады з трубаправода. Даручана скласці цоткі графік ліквідацыі непаладак, праблема павінна быць знятая ў найкрайцейшы час.
У ходзе нарады таксама падвялі вынікі правядзення суботніка на тэрыторыі сель-гаспадарчых прадпрыемстваў. Да агульнаабласной ініцыятывы падключыліся больш за 11 тысяч чалавек, у асноўным іх задзейнічалі ў рамонце варот і агародж ферм, выдаленні пустазельнай расліннасці, вывазе арганікі. Дарэчы, за два дні вывезлі больш за 64 тысячы тон гною. Работа па навядзенні парадку ў сельгасарганізацыях будзе працягнута ва ўсіх раёнах.