Хойніцкіх школьнікаў запрасілі ў медыцынскую ВНУ стаць студэнтамі на тыдзень. На базе сярэдняй школы № 3 прайшла Прафарыентацыя
11.11.2025
Дзіўна, але з гэтага часу жадаючым стаць студэнтамі-медыкамі дае такі шанец Гомельскі абласны медыцынскі ўніверсітэт.
Па запрашэнні галоўнага ўрача ЦРБ выкладчыкі гэтай ВНУ прыехалі запрасіць на вучобу нашых хлопцаў.
Сёлета ВНУ спаўняецца 35 гадоў, у яго сценах атрымліваюць прафесію больш за 4000 студэнтаў.
На час вясновых канікул будучыя абітурыенты могуць прыехаць у абласны цэнтр і разам з першакурснікамі наведваць лекцыі і пазнаваць універсітэт знутры.
Пра гэта і многае іншае гаварыла са старшакласнікамі школ нашага раёна дэкан факультэта Давузаўскай падрыхтоўкі Наталля Цімашэнка. Яна падрабязна спынілася на нюансах уступнай кампаніі, мэтавай падрыхтоўкі і ўсім тым, што насычае студэнцкае жыццё.
На сустрэчы быў і практычны занятак: старшакурснікі медыцынскай ВНУ паказалі на манекене правілы аказання першай дапамогі і запрасілі рабят паспрабаваць сябе ў ролі выратавальніка. Паралельна юныя хойнічане цікавіліся ў будучых медыкаў, наколькі складана вучыцца, ці магчыма сумяшчаць навучанне з працай і на якія бяруць. Дарэчы, адна з гасцей, студэнтка 3 курса Паліна на дадзены момант сумяшчае вучобу з дзяжурствамі ў аддзяленні хуткай медыцынскай дапамогі.
Усім удзельнікам прапанавалі скарыстацца інфармацыйнымі буклетамі, каб даведацца лепей пра асаблівасці кожнага факультэта.