Віншаванні з векавым юбілеем сёння прымала жыхарка Хойнік Сафія Васільеўна Кардаш
07.07.2025
Са словамі падзякі, падарункамі і пажаданнямі моцнага
здароўя доўгажыхарку павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Кушнер,
начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама Святлана
Курленка, дырэктар ТЦСАН Галіна Скачко.
- Ваша жыццё служыць для нас прыкладам добрасумленнага
стаўлення да працы, любові да роднай зямлі. Вы прайшлі праз шматлікія
выпрабаванні, але захавалі аптымізм і любоў да жыцця. Вы-прыклад для
пераймання, паказвае нам, што нават у самыя цяжкія часы можна не губляць веры і
надзеі, - звярнуўся да юбіляркі Сяргей Мікалаевіч.

