Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Увесь свет ведае пра Хатынь, але ў Беларусі быў населены пункт, у якім нямецкія акупанты знішчылі ў 12 разоў больш людзей

26.02.2025
Увесь свет ведае пра Хатынь, але ў Беларусі быў населены пункт, у якім нямецкія акупанты знішчылі ў 12 разоў больш людзей

Мала хто ведае, што 14 студзеня 1944 года ў вёсцы Ола, дзе ратуючыся ад смерці, збіраліся людзі з бліжэйшых вёсак, фашысты спалілі і расстралялі 1758 чалавек, з іх 950 дзяцей, 508 жанчын, 100 мужчын і 200 старых.

Менавіта мемарыяльны комплекс «Ола» стаў для навучэнцаў Хойніцкага дзяржаўнага каледжа ўвасабленнем памяці, шчырасці і смутку. Экскурсія не пакінула нікога абыякавым.

Мемарыял выклікаў жаданне зрабіць усё магчымае, каб жахі вайны ніколі не паўтарыліся.

© ХОЙНIЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.