Нагадаем, дадзенае прадпрыемства вырабляе ахоўныя пальчаткі і спецвопратку.
У пачатку мерапрыемства кіраўнік прадпрыемства Дзмітрый Барысенка правёў для ганаровага госця экскурсію па швейным цэху. І распавёў, што спецвопратку «Спецславіі» апранаюць на беларускай атамнай станцыі, Мінскім заводзе колавых цягачоў, Жлобінскім БМЗ, Магілёўскім БМЗ, ААТ «Гомсельмаш» і інш.
Далей-важны дыялог аб ролі сямейных каштоўнасцяў у сучасным грамадстве з працоўным калектывам. Звяртаючыся да работнікаў Павел Анатольевіч падкрэсліў, што моцная сям'я – гэта аснова моцнай дзяржавы. Менавіта ў сям'і закладваюцца маральныя арыенціры, выхоўваецца павага да старэйшых, фармуецца адказнасць і пачуццё абавязку. Адзначыў, што важна не забываць пра тыя сапраўдныя каштоўнасці, якія робяць нас людзьмі і аб'ядноўваюць пакаленні.
Пытанні і пажаданні ад членаў працоўнага калектыву таксама паступілі. Так, зямлячка, у якой ёсць дзеці, выказала ідэю аб тым, каб у Хойніках, у зоне гарадскога парку, з'явілася спецыяльная пляцоўка для катання на роліках.