Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Кіраўніцтва Хойніцкага раёна віншуе з Днём бацькі

21.10.2025
Кіраўніцтва Хойніцкага раёна віншуе з Днём бацькі

Паважаныя мужчыны, дарагія бацькі і дзядулі!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з выдатным святам-Днём бацькі!

   У апошнія гады дзяржаўная сацыяльная палітыка ў пытаннях сям'і ўсё часцей звяртае ўвагу на ўмацаванне ролі бацькоўства. Быць кіраўніком сям'і-адказная і ганаровая місія ў жыцці мужчыны.

  Бацька-гэта адначасова і абаронца, і апора, і настаўнік. Выхаванне дзіцяці, надзейнасць і ўпэўненасць сям'і немагчымыя без клапатлівага кіраўніка сямейства. Асабісты прыклад бацькі, яго паважнае стаўленне да маці, бацькоўская адказнасць-надзейная гарантыя фарміравання дзяцей годнымі грамадзянамі грамадства.

  Дарагія айцы, прыміце самыя шчырыя словы падзякі за вашу самаадданасць, мужнасць, цярпенне і дабрыню.

  Будзьце моцнай падтрымкай для сваёй сям'і, прыкладам для пераймання і надзейным арыенцірам для дзяцей.

  Няхай ваш дом будзе напоўнены цяплом, дастаткам і ўтульнасцю, а вашы сыны і дочкі як мага часцей становяцца падставай для гонару.

  Жадаем моцнага здароўя, любові і ўвагі блізкіх людзей, дабрабыту вам і вашым сем'ям!

 

З павагай, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Д.Н. Шпігановіч

Старшыня раённага Савета дэпутатаў

Л.М. Рудчанка


© ХОЙНIЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.