Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Кіраўніцтва раёна віншуе з Днём вызвалення Хойнікшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

24.11.2025
Кіраўніцтва раёна віншуе з Днём вызвалення Хойнікшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Паважаныя жыхары і госці Хойніцкага раёна!

Дзень вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў-асаблівае свята, якое ўвасабляе не толькі адраджэнне роднага краю, але і мужнасць, гераізм адважных ветэранаў, многія з якіх так і не вярнуліся з палёў бітваў. Нізка схіляем галовы перад памяццю загінуўшых герояў.
Гонар і слава на вечныя часы і тым, хто аднаўляў родны край у пасляваенныя гады, хто сваёй нястомнай працай і зацятасцю стаў прыкладам будучаму пакаленню, уносячы вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі.
Святы абавязак цяперашняга пакалення-абараняць памяць тых, хто выратаваў родную зямлю ў суровыя гады вайны, абараніў наша права на жыццё.
Будзем жа памятаць іх запаветы, будзем памятаць, за што яны змагаліся і як яны перамагалі!
Дарагія хойнічане! Прыміце шчырыя віншаванні і пажаданні моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, аптымізму, дабрабыту ў кожным доме!

Дзмітрый ШПІГАНОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Людміла РУДЧАНКА, старшыня раённага Савета дэпутатаў.
© ХОЙНIЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.