Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Іх прафесія – рубяжы Радзімы ахоўваць! Вайскоўцы пагранзаставы «Хойнікі» прымалі віншаванні з прафесійным святам

28.05.2025
Іх прафесія – рубяжы Радзімы ахоўваць! Вайскоўцы пагранзаставы «Хойнікі» прымалі віншаванні з прафесійным святам

Асабіста павіншаваць вайскоўцаў з прафесійным святам, выказаць ім шчырую ўдзячнасць за нялёгкую працу, мужнасць і адвагу на пагранзаставу «Хойнікі» сёння прыехалі намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Кушнер, прадстаўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб'яднанняў «БСЖ», «Фонд міру» і «БРСМ».

Госці падзякавалі нашым абаронцам за няпростую службу па ахове спакою і дабрабыту, уручылі заслужаныя ўзнагароды, сувеніры і прысмакі.

Таленавітыя артысты творчых аб'яднанняў раёна і навучэнцы каледжа, якія наведваюць факультатыў «гатовы Радзіме служыць» ўпрыгожылі сустрэчу музычнымі падарункамі і паказальным выступленнем па рукапашным баі.



 
© ХОЙНIЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.