Добраўпарадкаванне па новых правілах
11.06.2025
Кіраўнік Хойніцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікіта Кірычэнка сумесна са старшынёй Стралічаўскага сельскага выканаўчага камітэта Валянцінай Бельскай арганізаваў сустрэчу з мясцовымі жыхарамі аг. Стралічава.
Эксперт растлумачыў патрабаванні да забеспячэння належнага ўтрымання зямель агульнага карыстання, а таксама зямельнага ўчастка, прадастаўленага для абслугоўвання аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў, тэрыторый замацаваных за грамадзянамі і суб'ектамі гаспадарання.
Нагадаем, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2025 года № 267 унесены змены ў Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, якія да гэтага дзейнічалі з канца 2012 года.
Новаўвядзенні распрацаваны ў мэтах аб'яднання намаганняў дзяржавы, арганізацый усіх формаў уласнасці і грамадзян для навядзення парадку на зямлі, паляпшэння экалогіі, фарміравання эстэтыкі населеных пунктаў.
Н. Кірпічэнка, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя