Паштовы адрас: вул. Савецкая, 91, г. Хойнікі, Гомельская вобл., 247622, Рэспубліка Беларусь.
Адрас электроннай пошты: shoolmusic@hoiniki.gov.by
Тэлефон: 8(02346) 3 15 30
Рэжым работы:
Панядзелак-пятніца з 08.30 да 19.20
Субота 09.00-14.00
перапынак на абед з 13.00 да 14.00
выхадныя дні: нядзеля
Структура і звесткі аб работніках школы:
Дырэктар школа: Варабей Наталля Міхайлаўна, 8 (02346) 3 15 30
Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце: Чакан Руслан Юр'евіч 8(02346) 3 15 30.
Прыём грамадзян ажыццяўляе дырэктар школы Варабей Наталля Міхайлаўна па наступным графіку працы: Панядзелак-Пятніца з 9.00 да 17.00 (абед з 13.00 да 14.00), тэл. 8 (02346) 3 15 30 (2 паверх)
Вышэйстаячая арганізацыя:
Сектар культуры
Адрас: вул. Савецкая, 88, г. Хойнікі, Гомельская вобл., 247622, Рэспубліка Беларусь.
Электронная пошта: kulture@hoiniki.gov.by
Тэлефон / факс: 8(02346)3 30 60
Рэжым работы:
Панядзелак-пятніца з 08.30 да 17.30
перапынак на абед з 13.00 да 14.00
выхадныя дні: субота, нядзеля
Звесткі аб задачах і функцыях:
- рэалізацыя адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;
- забеспячэнне неабходных умоў для фарміравання агульнай культуры і мастацкага развіцця дзяцей і моладзі, задавальненне іх патрэбаў у дадатковай адукацыі;
- папулярызацыя розных відаў мастацтва, садзейнічанне фізічнаму станаўленню дзяцей і моладзі, умацаванне здароўя дзяцей з дапамогай заняткаў рознымі відамі мастацтва;
- прывіццё любові да музыкі, раскрыццё творчых здольнасцяў, пашырэнне кругагляду, павышэнне інтэлекту навучэнца;
- забеспячэнне сучаснай якасці адукацыі;
- развіццё здольнасцей дзіцяці, станаўленне асобы, здольнай да самастойных, стваральных дзеянняў;
- работа па выяўленні таленавітых вучняў і стварэнні ўмоў для іх далейшага прафесійнага росту і станаўлення;
- падрыхтоўка кадраў для сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў;
- фарміраванне музычнай культуры асобы, як часткі яе духоўнай культуры.
Школа працуе па трох напрамках «Музычнае», « Выяўленчае» «Харэаграфічнае», мае наступную структуру:
Інструментальнае аддзяленне (фартэпіяна, скрыпка, баян, акардэон, цымбалы, домра, ударныя інструменты)
Харавы спеў (акадэмічны вакал)
Харэаграфічнае аддзяленне (асновы класічнага, народнага, гісторыка-бытавога танца)
Мастацкае аддзяленне (асновы жывапісу, малюнка, кампазіцыі)
Функцыянуюць 5 філіялаў у сельскіх населеных пунктах, якія размяшчаюцца на базах агульнаадукацыйных школ (Судкова, Стралічава, Глінішча, Паселічы, Віць).
Творчыя калектывы школы:
Народны ансамбль народнай песні «Крыніца» - кіраўнік Бордак Алена Аляксандраўна
Узорны ансамбль «Верасок» - кіраўнік Малашкіна Ала Аляксандраўна