Тэма нумар адзін – уборачная кампанія.
Удзел у нарадзе прыняў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч.
На парадку дня – уборка збожжавых і кармавых культур, аператыўны рамонт тэхнікі, старт сяўбы азімых, вытворчасць малака. У палявых работах на Гомельшчыне задзейнічаны ўсе магчымыя рэсурсы. Пры неабходнасці аграрыям гатовы дапамагчы прамысловыя прадпрыемствы рэгіёна: і машынамі, і людзьмі.
Тэхніку, якая часова выйшла з ладу, аднаўляюць на працягу сутак. Крыху больш часу займае складаны рамонт.
– Адвозка збожжа павінна праходзіць у бесперабойным рэжыме, прастояў дапусціць ні ў якім разе нельга, – падкрэсліў губернатар.
На раніцу 5 жніўня ў Гомельскай вобласці ўбрана 45% збожжавых, зернебабовых культур і азімага рапсу. Працягваецца таксама корманарыхтоўка.
– Тэмп набралі вельмі добры, якога не было раней. Але расслабляцца нельга, усім трэба ўзмацніцца, – паставіў задачу старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Акрамя таго, аграрыі рыхтуюць глебу пад азімы рапс. У рэгіёне пад гэтую культуру запланавана каля 69 тысяч гектараў, некалькі раёнаў ужо прыступілі да сяўбы. Даручэнне губернатара – не зацягваць, каб у будучыні атрымаць добры ўраджай:
– Пакуль надвор'е дазваляе, выконвайце план своечасова, зыходзячы з магчымасцяў кожнай гаспадаркі. І не забывайце пра унясенне ўгнаенняў, іх вываз на цвёрдым кантролі.
Да спіса