Ключавымі ўдзельнікамі падзеі сталі намеснік старшыні камісіі па пытаннях навукі і адукацыі маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Смольскі і першы сакратар райкама БРСМ Наталля Іўлева.
У ходзе сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі Значэнне Сусветнага Дня навукі і Сусветнага дня моладзі, падкрэсліўшы важнасць гэтых напрамкаў у развіцці грамадства і кожнага маладога чалавека.
Моладзевы лідэр выступіла з прэзентацыяй, у якой распавяла Школьнікам аб самых паспяховых і яркіх рэалізаваных моладзевых праектах. Гэта наглядна паказала, якія магчымасці для самарэалізацыі ёсць у моладзі ў рэгіёне.
Асаблівы акцэнт быў зроблены на старце новага, 15-га, сезона маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі». Рабятам прапанавалі падумаць над сваімі ідэямі і смела заяўляць пра іх, каб унесці свой уклад у развіццё краіны.
Да спіса