Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Сёння ў райбальніцы сустракалі маладое папаўненне!
01.08.2025

Сёння ў райбальніцы сустракалі маладое папаўненне!

Адразу 15 выпускнікоў медыцынскіх вну і каледжаў прыступілі ў першы жнівеньскі дзень да сваіх працоўных абавязкаў.

У гонар знакавага пачатку прафесійнага шляху моладзь цёпла павіталі галоўны ўрач ЦРБ Алег Фядзенька і яго намеснікі Таццяна Хаванская і Васіль Арцем'еў, а таксама лідар прафсаюзнай пяршоўкі Мікалай Цыбульскі і работнікі адміністрацыі.

Пазнаёміцца з доўгачаканым папаўненнем ЦРБ прыехалі таксама начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Галіна Цімошчанка і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Ганна Баль.

У ліку навабранцаў у белых халатах - 2 педыятры, акушэр-гінеколаг, 3 урачы агульнай практыкі, анестэзіёлаг-рэаніматолаг, рэнтгенолаг, тэрапеўт, урач клінічнай лабараторнай дыягностыкі, а таксама 4 памочнікі ўрача агульнай практыкі і фельчар паліклінікі.

Кожнаму спецыялісту прапанавалі заключыць 5-гадовы кантракт, які дае права на шматлікія перавагі і выплаты. Усе медыкі атрымалі на памяць пра старт сваёй кар'еры імянныя бэйджы і сувеніры.



Да спіса