Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Сёння на апаратнай нарадзе пры старшыні райвыканкама Дзмітрыі Шпігановічы была прааналізавана аператыўная абстаноўка ў раёне, разгледжаны актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна
04.08.2025

Сёння на апаратнай нарадзе пры старшыні райвыканкама Дзмітрыі Шпігановічы была прааналізавана аператыўная абстаноўка ў раёне, разгледжаны актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна

У прыватнасці, размова ішла аб выніках маніторынгу сельскагаспадарчых арганізацый у перыяд уборкі ўраджаю, добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, вырашэнні праблемных пытанняў хойнічан.

На кантролі кіраўніцтва раёна стан вулічна-дарожнай сеткі паблізу ўстаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама рамонт дваровых тэрыторый. 

Нададзена ўвага і ліквідацыі парушэнняў, выяўленых у выніку працы міжведамаснай рабочай групы аблвыканкама на будаўнічым аб'екце ў Рэчыцы, генеральным падрадчыкам якога з'яўляецца Хойніцкі завод ЖБВ.


Да спіса