Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Сёння мабільная група райвыканкама правяла маніторынг участка валкі лесу на тэрыторыі Палескага запаведніка і пажарна-хімічнай станцыі «Бабчын»
19.03.2025

Сёння мабільная група райвыканкама правяла маніторынг участка валкі лесу на тэрыторыі Палескага запаведніка і пажарна-хімічнай станцыі «Бабчын»

Удзел у рабоце прынялі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкам Святлана Курленка, начальнік аддзела па пытаннях занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама Дзмітрый Аўдзеенка і намеснік начальніка міжрайаддзела аблупраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Аляксандр Казубоўскі.

Падчас маніторынгу спецыялісты вывучылі, як работнікі выконваюць патрабаванні па ахове працы пры валцы дрэў. Таксама мэтай рэйду стаў кантроль за забеспячэннем бяспечных умоў працы, захаваннем мер супрацьпажарнай бяспекі, вядзеннем неабходнай дакументацыі. 

Прадстаўнікі раённай мабільнай групы аказалі практычную і метадычную дапамогу спецыялістам, якія адказваюць за ахову працы, далі рэкамендацыі па ліквідацыі недахопаў.

Да спіса