Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Працаўнікі вёскі Хойніччыны могуць усё! Асабліва, быць у ліку перадавікоў на абласным узроўні
14.11.2024

Працаўнікі вёскі Хойніччыны могуць усё! Асабліва, быць у ліку перадавікоў на абласным узроўні

13 узнагароджаных! Сярод іх аператары машыннага даення, жывёлаводы, вадзіцелі, трактарысты-машыністы, камбайнеры з КСУП «Судкова», ААТ «Велецін Агра», КСУП «Эксбаза «Стралічава».

Менавіта столькі хойнічан атрымалі ўзнагароды на ўрачыстым абласным мерапрыемстве ў Жлобіне, прымеркаваным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Для гасцей была падрыхтавана і культурная праграма, а таксама арганізавана выстава прадпрыемстваў, дзе прадстаўлены лепшыя дасягненні галіны.

Вось імёны нашых герояў: Аляксей Саланенка, Аляксандр Равідовіч, Валянцін Кардаш, Мікалай Зелянкоўскі, Юлія Зубок, Лідзія Куку, Мікалай Камеш, Алена Калыхан, Вераніка Кацялеўская, Дзяніс Санцэвіч, Галіна Чакан, Ганна Жаўняк, Сцяпан Шапялевіч.

На сцэну землякі падымаліся за Падзякамі міністра, аблвыканкама, Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў, аб'яднання прафсаюзаў, Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, Фонду міру.

Сярод аграрыяў чацвёра пераможцаў і прызёраў абласнога спаборніцтва па перавозцы і намалоце кармоў. Першае месца ў камбайнера Аляксандра Равідовіча і вадзіцеля Аляксея Саланенкі. Сярэбраныя прызёры Мікалай Зелянкоўскі і Валянцін Кардаш. Уся чацвёрка працуе ў ААТ «Велецін Агра».

Дарэчы, некаторыя з перадавікоў Хойнікшчыны былі ў ліку лепшых на абласных «Дажынках» у Карме. Ганарымся працаўнікамі вёскі!


Да спіса