Перыяд з 24 лютага па 2 сакавіка ў нашай краіне аб'яўлены тыднем нулявога траўматызму.
У рамках мерапрыемстваў сёння на Хойнікшчыне маніторынг па вывучэнні выканання ў рэгіёне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» правялі члены міжведамаснай рабочай групы Гомельскага аблвыканкама.
У іх ліку не толькі прадстаўнікі Камітэта па працы, занятасці і сацабароне аблвыканкама, але таксама супрацоўнікі абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, энергагазінспекцыі, абласнога аб'яднання прафсаюзаў, МНС.
Удзел у маніторынгу прыняў і начальнік аддзела па пытаннях занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Дзмітрый Аўдзеенка.
У ліку наведаных адрасоў-аб'екты КСУП «імя І.П. Мележа» і «Судкова», Хойніцкі завод ЖБВ.
«Па нулях!»- выносіць вердыкт прыбор «алкатэст» ва ўсіх наведаных арганізацыях. Пахвальна!
У зоне асаблівай увагі рабочай групы-тэхніка бяспекі работнікаў, умовы працы і, безумоўна, санітарны стан.
Не ўсюды гэтыя крытэрыі выконваюць. Але прывесці ў парадак тэрыторыі машынна – трактарных паркаў і рамонтных майстэрняў, усіх бытовак там-абавязковая ўмова.
Сярод заўваг-няправільнае вядзенне дакументацыі. У прыватнасці, «пакутуюць» часопісы інструктажоў. Ёсць патрабаванні да афармлення-трэба выконваць.
Як дастойны прыклад для пераймання члены міжведамаснай рабочай групы адзначылі высокі ўзровень работы па ахове працы на заводзе ЖБВ.
Выдадзеныя рэкамендацыі па ліквідацыі недахопаў - на асаблівым кантролі.