Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
На хлебнай ніве – новыя імёны: два экіпажы і тры кіроўцы ў КСУП «Эксбаза «Стралічава»
05.08.2025

На хлебнай ніве – новыя імёны: два экіпажы і тры кіроўцы ў КСУП «Эксбаза «Стралічава»

Страда прыкметна набірае тэмп. Хлебаробы працягваюць змагацца ў бітве за ўраджай. Усё больш з'яўляецца лідараў жніва.

Сёння прырасла колькасць перадавікоў у КСУП «Эксбаза «Стралічава». Тысячу тон намалаціў экіпаж у складзе Аляксандра Пупуніна і Паўла Гуза, таксама вызначыўся камбайнер Сяргей Лобан (у экіпажы адзін), па тысячы тон збожжа перавезлі вадзіцелі Леанід Чаркас, Аляксандр Ходас, Сяргей Аўдзеенка.

«Вы задаяце тон на ўборачнай. Дзякуй Вам за ўнесены ў агульную скарбонку раёна ўраджай. Жадаю вам моцнага здароўя і сіл, каб неўзабаве змаглі прымножыць свае паказчыкі», – шчырыя словы падзякі героям дня выказаў начальнік райсельгасхарча Аляксандр Максімавіч.

Віншаванні і падарункі тысячнікам таксама адрасавалі старшыня райсавета дэпутатаў і лідар раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Людміла Рудчанка, выконваючы абавязкі дырэктара КСУП «Эксбаза «Стралічава» Мікалай Сачанка, старшыня Стралічэўскага сельвыканкама Валянціна Бельская, лідар райкама прафсаюза АПК Святлана Марчанка, бухгалтар райкама БРСМ Кацярына Шлег. Не абышлося і без музычных віншаванняў ад культработнікаў.

Тысячнікі, як той казаў, ужо бывалыя. Толькі ў аднаго Сяргея Аўдзеенкі больш за 30 перамог на ўборачнай у раёне. І калегі Леанід Чаркас з Аляксандрам Ходасам не адстаюць.

«Мая Люська, так я называю свой МАЗ, мяне практычна не падводзіць на жніве. Вось ужо 16 гадоў з ім разам», - прызнаўся Аляксандр Ходас.

Камабайнер Сяргей Лобан на гэтай уборачнай працуе за дваіх, бо напарніка ў гэтым сезоне няма. Але аграрый усё роўна не скардзіцца.

На Хойніччыне на сёння ўбрана ўжо 53% збожжавых, сярэдняя ўраджайнасць складае 32%. 

Да спіса