Бацькі і дзеці рыхтуюцца да новага навучальнага года. З гэтым ужо справіліся адукацыйныя ўстановы.
Сёння ў раёне стартавала прыёмка сельскіх школ і дзіцячых садкоў да чарговага адукацыйнага працэсу. Камісію па падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі традыцыйна ўзначаліла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Людміла тупіца. Удзел у рабоце прынялі намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Кушнер, памочнік пракурора раёна Антаніна Варанец, а таксама прадстаўнікі РАНС, райЦГЭ і Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый раёна.
Кваліфікаваная камісія надала асаблівую ўвагу бяспецы ўстаноў, санітарнаму і эстэтычнаму стану будынкаў і прылеглых тэрыторый. Падчас рэйду эксперты ўлічвалі стан навучальных класаў, майстэрняў, бібліятэк, лабараторый, актавых залаў, харчблокаў, спартыўных залаў, гульнявых пляцовак.
Таксама ацанілі супрацьпажарны стан аб'ектаў (уключаючы шляхі эвакуацыі і першасныя сродкі пажаратушэння), працаздольнасць інжынерных сістэм, электраасвятлення, электрабяспека і санітарна-эпідэміялагічную бяспеку памяшканняў.
«Прыёмка ўстаноў адукацыі, якую мы правялі сёння, паказала, што ўсе неабходныя падрыхтоўчыя работы былі выкананы ў тэрмін», – паведаміла Людміла Мікалаеўна – паспяховая прыёмка – гэта вынік велізарнай працы. Выказваем асаблівую падзяку ўсім, хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы ўстаноў».