Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Далі яшчэ адзін шанец
25.07.2025

Далі яшчэ адзін шанец

Пасяджэнне КДН пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Кушнера адбылося сёння ў Хойніках. Удзел прыняў пракурор раёна Андрэй Судом.

На камісіі разглядалі матэрыялы справы ў дачыненні да 17-гадовага земляка аб накіраванні яго ва ўстанову закрытага тыпу. 

За плячыма хлопца некалькі адміністрацыйных правапарушэнняў. У «спяцы» юнак, натуральна, не хоча. Даў абяцанне членам камісіі стаць на шлях выпраўлення. Дарэчы, ужо пачаў, збіраецца ехаць у Калінкавічы вучыцца на механізатара. 

«Я вас не падвяду!»,- адзначыў малады чалавек у канцы пасяджэння.

Да спіса