Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства – Вячаслаў Антоненка –кіраўнік Рэспубліканскага сацыяльна-спартыўнага масавага праекта «Мой школьны футбольны клуб».
Удзельнікамі мерапрыемства сталі хлопцы другой школы г. Хойнікі, прыезджыя каманды з Гомеля (СШ № 12), Рэчыцы (СШ № 10), Мазыра (СШ № 9), Калінкавічаў (СШ № 6), Брагіна (СШ), Лельчыц (раённая гімназія), Кастрычніцкага раёна (Чырвонаслабодская СШ).
3 хлопчыкаў і 11 дзяўчынак уступілі ў барацьбу ў Хойніках. Мэта адна-лепш за ўсіх паказаць футбольныя навыкі. І, вядома, займець як мага больш ачкоў.
Удзельнікі (пяцікласнікі) пераадолелі некалькі выпрабаванняў: кароткая перадача, навес, удар, пенальці і дрыблінг. Як вынік: валоданне мячом добрае, цягавітасць і спартыўны дух – на вышыні!
Ад балельшчыкаў лайк будучым спартсменам нашага рэгіёна!