Галоўная / Улада / Раённы Савет дэпутатаў / Маладзёжны парламент

Маладзёжны парламент

Старшыня Малвдзежнага парламента – Смольскі Уладзімір Міхайлавіч

Маладзёжны парламент пры Хойніцкім раённым Савеце дэпутатаў быў створаны ў 2018 годзе. Яго асноўная мэта-прадстаўленне інтарэсаў моладзі ў Хойніцкім раённым выканаўчым камітэце і Хойніцкім раённым Савеце дэпутатаў, падрыхтоўка прапаноў і рэкамендацый па іх рашэнні.

Важнай часткай работы маладых парламентарыяў з'яўляецца рэгулярны ўдзел у пасяджэннях і сесіях Хойніцкага раённага Савета дэпутатаў, дзе сумесна з вопытнымі прадстаўнікамі дэпутацкага корпуса абмяркоўваюцца планы работы, распрацоўка лакальных дакументаў, маладзёжныя ініцыятывы. Члены Маладзёжнага парламента прымаюць удзел у тэлефонных лініях і прыёмах грамадзян прадстаўнікамі раённага Савета дэпутатаў, бліц-апытаннях, рэгіянальных форумах і семінарах.

Удзел ва ўсіх значных для раёна мерапрыемствах-абавязковая частка дзейнасці Маладзёжнага парламента. Напрыклад, шэсце «Беларусь памятае”, мітынг «Не змоўкне слава тых вялікіх гадоў!», святкаванне 9 Мая, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дня народнага адзінства, пасадка «Алея народнага адзінства», велапрабег «Мы адзіныя», маладзёжная акцыі «Памяць» – ва ўсіх гэтых падзейных мерапрыемствах парламентарыі прынялі непасрэдны ўдзел.

Удзел у дабрачынных і сацыяльна-значных мерапрыемствах раёна-таксама справа рук маладых парламентарыяў.

Пра дзейнасць парламентарыяў, у тым ліку, у частцы падтрымкі палітычнага курсу нашай дзяржавы, пішацца на старонках «Хойніцкія навіны». Са снежня 2022 года старонка Моладзевага парламента ў Instagram.