Галоўная / Сацыяльная сфера / Адукацыя / Установа адукацыі «Хойніцкі дзяржаўны каледж»

Установа адукацыі «Хойніцкі дзяржаўны каледж»

Кантактная інфармацыя:

247618, Гомельская вобл., г. Хойнікі, вул. Калесніка, д. 2 А
Тэлефон / факс: (8-02346) 4-15-99 (прыёмная)
Сайт: http://hgpl.by
E-mail: info @hgpl.by

Дырэктар: Іванюценка Вольга Леанідаўна

Адукацыя і прафесійная падрыхтоўка сёння арганічна і шырока павінны ўваходзіць у жыццё не толькі дзяржавы, але і кожнага маладога чалавека для індывідуальнага станаўлення і самастойнага жыцця.

Выкладчыкі і майстры вытворчага навучання нашай навучальнай установы імкнуцца даць будучым рабочым падрыхтоўку па самым высокім стандартам. Гэта прыцягальная творчая мэта, на шляху да рэалізацыі якой педагагічны калектыў пастаянна ўдасканальвае сваё майстэрства.

Хойніцкае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча №50 было адкрыта 1 верасня 1976 года. У 1984 годзе было перайменавана ва УА «Хойніцкае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №183 меліярацыйнага будаўніцтва». Першым дырэктарам вучылішча быў Ахрэмчык Фёдар Васільевіч.

Напярэдадні знамянальнай падзеі, як 500-годдзе роднага горада, навучальнай установе прысвоены статус ліцэя. З 15.08.2012 года вучылішча перайменавана ва ўстанову адукацыі «Хойніцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй».

З 1977 па 1989 г.г. дырэктарам вучылішча быў Радзюк Аляксандр Міхайлавіч. Пад яго кіраўніцтвам у 1988 годзе вучылішча атрымала пераходны Рэспубліканскі сцяг Міністэрства адукацыі за дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні.

У 1990 годзе загадам Міністэрства адукацыі БССР быў прызначаны дырэктарам ПТВ-183 Аніскавец Валянцін Міхайлавіч. Ён з'яўляецца заслужаным настаўнікам Рэспублікі Беларусь. Выкладчыцкі калектыў пад яго кіраўніцтвам паспяхова спраўляецца з задачай падрыхтоўкі спецыялістаў, здольных жыць і працаваць у 21 стагоддзі.

З красавіка 2020 года загадам Галоўнага ўпраўлення адукацыі дырэктарам Хойніцкага прафесійнага ліцэя прызначаная Іванюценка Вольга Леанідаўна.

Рашэннем Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ад 30.09.2022 Установа перайменавана ў Хойніцкі Дзяржаўны Каледж.

У каледжы працуюць выкладчыкі агульнаадукацыйных і спецыяльных дысцыплін, педагог сацыяльны, педагог-псіхолаг, бібліятэкар, педагогі дадатковай адукацыі, майстры вытворчага навучання. Многія з іх з вялікім стажам педагагічнай працы і высокай прафесійнай кваліфікацыяй: Звягіна Е.А., Курэнь С.А., Крысенка М. У., Шпак Л. А., Ярмоленка Н. У., Казлова О. П., Карнеева Е. У., Цімафеенка С. У. Сотням навучэнцаў яны перадалі свой багаты прафесійны вопыт, прысвяцілі ў таямніцы сваёй прафесіі.

Сёння ў каледжы на аснове агульнай базавай адукацыі з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі вядзецца падрыхтоўка рабочых па наступных спецыяльнасцях:

1. Эксплуатацыя і рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі. Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіля.
2. Эксплуатацыя і рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі. Зварачныя працы. Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіля.
3. Гандлёвае абслугоўванне. Абслугоўванне і выраб прадукцыі ў грамадскім харчаванні.

Тэрмін навучання: 2 гады 10 месяцаў

Працуе «Аўташкола», у якой арганізаваны:

  • - курсы па падрыхтоўцы вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў катэгорыі «В»
  • - курсы па перападрыхтоўцы вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў з катэгорыі «В» на катэгорыю «С».

Мы ганарымся сваёй навучальнай установай, сваімі поспехамі і перамогамі. Нашы навучэнцы штогод удзельнічаюць у акруговых конкурсах прафесійнага майстэрства, займаючы прызавыя месцы.

Дзверы нашага каледжа шырока расчынены для навучэнцаў, абітурыентаў і гасцей.