Галоўная / Актуальная інфармацыя
Актуальная інфармацыя
30.05.2025

Мерапрыемствы па здачы нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь «Гатовы да працы і абароны» пройдуць 14 чэрвеня і 17 верасня 2025 года на стадыёне ДУ «СДЮШАР Хойніцкага раёна» (вул.к. Марса, 19б)

Для ўдзелу вам неабходны спартыўная форма і спартыўны абутак, медыцынская даведка аб стане здароўя, аформленая ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 09.07.2010 № 92.

Заяўка ўдзельніка і картка будуць аформленыя судзейскай калегіяй на месцы правядзення спаборніцтваў.

14 чэрвеня 2025 года пачатак мерапрыемства ў 10.00.

17 верасня 2025 года пачатак мерапрыемства ў 10.00.

За больш падрабязнай інфармацыяй вы можаце звярнуцца да загадчыка сектара спорту і турызму Хойніцкага райвыканкама Фурса Дзмітрыя Валянцінавіча па тэл 8(2346)41931 або на адрас электроннай пошты sport@hoiniki.gov.by


Да спіса