Галоўная / Актуальная інфармацыя
Актуальная інфармацыя
27.10.2025

Да ведама насельніцтва: калі зямлёй не шанаваць – штраф можна атрымаць

У год добраўпарадкавання на тэрыторыі Гомельскай вобласці асаблівая ўвага надаецца навядзенню парадку на зямлі і добраўпарадкаванню тэрыторый населеных пунктаў.

Аднак не ўсе землекарыстальнікі добрасумленна ставяцца да сваіх абавязкаў. Разам з тым, гэтыя абавязкі замацаваны ў заканадаўстве.

Землекарыстальнікі абавязаны:

выкарыстоўваць прадастаўленыя зямельныя ўчасткі ў адпаведнасці з іх мэтавым прызначэннем;

добраўпарадкоўваць і эфектыўна выкарыстоўваць зямельныя ўчасткі;

прадухіляць зарастанне зямель драўняна-хмызняковай расліннасцю (насаджэннямі) і пустазеллямі.

Заканадаўствам прадугледжана адказнасць за парушэнне патрабаванняў па ахове зямель у выглядзе штрафу. Памер штрафу, які ўскладаецца на грамадзяніна, складае да 20 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу да 300 базавых велічынь.

За 9 месяцаў 2025 года за парушэнне заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель выдадзена 7731 прадпісанне і прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 564 землекарыстальніка, сума штрафаў перавысіла 70000 рублёў. Каля 80% парушэнняў звязана з невыкананнем землекарыстальнікамі патрабаванняў па ахове зямель.

Е. ШУЛЬГА, галоўны спецыяліст аддзела прававога і інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання аблвыканкама

Да спіса